wrapper

Новости - слайдер на главной

 

cambridge 1010

 

Ён з’яўляецца членам Каралеўскага эканамічнага таварыства і Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі. Зараз даследуе эканамічныя аспекты развіцця еўрапейскай інтэграцыі, праблемы беспрацоўя, вывучае мадэлі агульнай міжчасовай раўнавагі.

 

eatwell-big 2 [april 2008] 1000

 

Джон Ітуэл (John Leonard Eatwell) нарадзіўся ў Вялікай Брытаніі 2 лютага 1945 года.

 

Біяграфічныя звесткі

 

Вышэйшую адукацыю, разам са ступенямі бакалаўра і магістра, атрымаў у Куінс-каледжы Кембрыджскага універсітэта, які скончыў у 1967 г. У 1967-69 гг. навучаўся і выкладаў у Гарвардскім універсітэце (ЗША), дзякуючы здабытай стыпендыі. У 1969 г. атрымаў там другую ступень магістра, а праз 6 год, у 1975 – доктара, абараніўшы дысертацыю на тэму: “Рэдкія створаныя тавары: агляд некаторых асноўных прынцыпаў тэорыі вартасці ад Рыкарда да Вальраса” (Scarce and Produced Commodities: an Examination of Some Fundamentals in the Theory of Value from Ricardo to Walras). У 1969 г. вярнуўся ў сваю alma mater і займае там розныя пасады ўжо на працягу больш за 40 гадоў: з 1969 па 1970 гг. – даследчык у Куінс-каледжы, з 1970 па 1996 гг. – супрацоўнік і кіраўнік даследчай часткі суседняга Трыніці-каледжа, адначасова ў 1975-77 гг. – асістэнт, у 1977-2002 гг. – лектар па эканоміцы Куінс-каледжа. Доўгі час, з 1980 па 1996 гг., ён быў запрошаным прафесарам эканомікі ў Новай школе сацыяльных даследаванняў (Нью-Йорк).

 

У 1977 годзе ён быў адным з заснавальнікаў навуковага часопіса Кембрыджскага таварыства палітычнай эканоміі Cambridge Journal of Economics і ўдзельнікам яго рэдакцыйнай рады да 1985 г., а ў 1982 г. разам з двума іншымі эканамістамі заснаваў штогадовік гэтага таварыства Contributions to Political Economy, застаючыся па сённяшні дзень адным з яго рэдактараў.

 

eatwell-small 3 [sept 2008] 1000

 

У 1980-х, разам з М. Мілгейтам і П. Ньюманам, Дж. Ітуэл быў рэдактарам шырокавядомага і ўплывовага эканамічнага слоўніка The New Palgrave: A Dictionary of Economics, які выйшаў у 1987 г. Праз 5 год, у 1992 г., гэтая самая рэдакцыйная рада выдала яшчэ адзін шэдэўр The New Palgrave Dictionary of Money and Finance.

 

Праз 30 год пасля заканчэння Куінс-каледжа, у 1997 г. ён быў абраны яго рэктарам, адначасова з’яўляючыся ў ім з 2002 г. прафесарам у сферы фінансавай палітыкі. З 2002 г. Дж. Ітуэл таксама займае пасаду дырэктара даследчага цэнтра фінансавага аналіза і палітыкі. 

 

Ён з’яўляецца чальцом Каралеўскага эканамічнага таварыства і Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі.

 

 

eatwell-small 2 1000

 

У сферы практычнай дзейнасці, Дж. Ітуэл працяглы час з’яўляецца дарадцам і голасам лейбарыстаў. З яго дапамогай былі сфармаваны прынцыпы новай эканамічнай палітыкі гэтай партыі. З 1985 па 1992 г. ён кансультаваў у эканамічных пытаннях тагачаснага лідэра апазіцыйнай лейбарысцкай партыі Н. Кінака. У 1992 г. за свае заслугі прызначаны пажыццёвым пэрам у палату лордаў, прадстаўляючы там лейбарыстаў, атрымаўшы дваранскі тытул барона. (Такім чынам, ён прыпадобніўся на Дж. М. Кейнса, які стаў баронам за паўстагоддзя да гэтага, у 1942 г., займаючы лаву лібералаў у верхняй палаце). З 1993 па 1997 гг., калі лейбарысты яшчэ не прыйшлі да ўлады, выступаў у палаце лордаў у якасці важнейшага прамоўцы ад апазіцыі ў пытаннях гаспадарчага развіцця. Летась стаў чальцом эканамічнага камітэта палаты лордаў.

 

Апроч універсітэцкіх і палітычных пасадаў, Дж. Ітуэл выступаў і выступае дарадцам і менеджэрам розных прыватных і дзяржаўных нацыянальных кампаній, сярод якіх можна вылучыць удзел у кіраванні прэстыжных Каралеўскай оперы ў 1998-2002 гг. і Брытанскай бібліятэкі ў 2001-06 гг.

 

Жанаты другім шлюбам, ад першага мае двух сыноў і дачку.

 

Любіць наведваць балетныя пастаноўкі, захапляецца сучаснымі танцамі, гуляе ў рэгбі.

 

 

 

Асноўныя манаграфічныя працы

 

· “Уводзіны ў сучасную эканоміку” (An Introduction to Modern Economics) (разам з Дж. Робінсан), 1973;

· “Што здарылася з Брытаніяй? Эканоміка заняпаду” (Whatever Happened to Britain? The Economics of a Decline), 1982;

· “Трансфармацыя і інтэграцыя: фармаванне будучыні Цэнтральнай і Усходняй Еўропы” (Transformation and Integration: Shaping the Future of Central and Eastern Europe) (разам з М. Карлсанам, М. Нуці, Д. Шапіра, М. Элманам), 1995;

· “Сусветныя фінансы ў рызыкоўным стане: аргументы на карысць міжнароднага рэгулявання” (Global Finance at Risk: the Case for International Regulation) (разам з Л. Тэйларам), 2000;

· “Глабальнае кіраванне фінансавымі сістэмамі: міжнароднае ўпарадкаванне сістэмнай рызыкі” (Global governance of financial systems: the international regulation of systemic risk) (разам з К. Александэрам, Р. Дхумале), 2005.

 

Асаблівасці поглядаў

 

Дж. Ітуэл з’яўляецца непасрэдным вучнем такіх вядомых прадстаўнікоў брытанскага посткейнсіянства, як Дж. Робінсан і Н. Калдар. Значны ўплыў на фармаванне яго поглядаў з боку гэтых і іншых удзельнікаў школы зрабілі Дж. Ітуэла сатворцам палажэнняў срафіянскай галіны брытанскага посткейнсіянства (пострыкардыянства).

 

Крытыкаваў як погляды манетарыстаў і новых класікаў, так і прадстаўнікоў амерыканскіх кейнсіянскіх школ – неакласічнага сінтэза, нераўнаважнага кейнсіянства. Арганічнае спалучэнне тэорыі занятасці Дж. М. Кейнса з тэорыямі вартасці і размеркавання Д. Рыкарда, К. Маркса і П. Срафы, на яго думку, з’яўляецца слушным сучасным тэарэтычным увасабленнем кейнсіянскіх ідэй. Згодна з яго поглядамі, неабходна разглядаць тэорыю Дж. М. Кейнса як актуальную ў доўгатэрміновай перспектыве, не зводзячы яе тым самым да прыватнага варыянта неакласічнай парадыгмы.

 

eatwell-small 1 1001

 

У 1980-х гг. быў актыўным крытыкам эканамічнай палітыкі кансерватыўнага ўрада М. Тэтчэр.

 

Зараз даследчыя інтарэсы Дж. Ітуэла скіраваны на эканамічных аспектах развіцця еўрапейскай інтэграцыі, праблемах беспрацоўя, вывучэнні мадэляў агульнай міжчасовай раўнавагі.

 

eatwell-small 1

 

Можна павіншаваць юбіляра, даслаўшы яму ліст на e-mail: j.eatwell@cerf.cam.ac.uk

 

Крыніцы для далейшага азнаямлення (друкаваныя прысутнічаюць у Нацыянальнай бібліятэцы)

 

Аўтарскія

· персанальная ўніверсітэцкая старонка: www.jbs.cam.ac.uk/research/faculty/eatwellj.html

 

· спіс выбраных працаў на старонцы: www.jbs.cam.ac.uk/research/faculty/eatwelljpub.html

 

· кароткі біяграфічны нарыс на старонцы Куінс-каледжа:

www.queens.cam.ac.uk/alumni/alumni-archive/record-1997-edition/the-new-president

 

· сціслая інфармацыя пра грамадскую актыўнасць:

www.ippr.org.uk/aboutippr/staff/trustees.asp?id=3600

 

· друкаваныя артыкулы:

 

new palgrave 1987 1000

 

The New Palgrave: A Dictionary of Economics / Ed. by J. Eatwell, M. Milgate and P. Newman. – 4 vols. – Basingstoke and New York: Palgrave, 2004. – 18 артыкулаў, у т. л.:

Vol. 1. (A-D). – Competition: Classical Conceptions: P. 537-540, Cost of Production: P. 698-699;

Vol. 2. (E-J). – Import Substitution and Export-Led Growth: P. 737-738;

Vol. 3. (K-P). – Keynesianism: P. 46-47, Marginal Efficiency of Capital: P. 318-320;

Vol. 4. (Q-Z). – Returns to Scale: P. 165-166, Sraffa, Piero (разам з К. Паніко): P. 445-452.

 

Пераклад на расійскую мову двух артыкулаў са слоўніка зроблены ў выданні:

Экономическая теория / Под ред. Дж. Итуэлла, М. Милгейта, П. Ньюмена / Пер. с англ. – М.: Инфра-М, 2004. – С. 430-433, 454-457.

 

· відэавыступ:

Economic Outlook from CMI Economic Adviser Lord Eatwell:

http://www.viddler.com/explore/managers/videos/9/

 

Крытычныя

· друкаваная кніга:

M. Colonna. John Eatwell (Lord Eatwell of Stratton St Margaret) (born 1945) // A Biographical Dictionary of Dissenting Economists / Ed. by P. Arestis and M. Sawyer. 2nd edition. – Cheltenham and Northampton: Edward Elgar, 2000. – P. 157-163.


 

Склаў: Артур Яфімаў

Крыніца: ЭКОНОМИКА.BY

Leave a comment

Миссия

Продвигать аналитику для информирования и выработки доказательной политики, адвокатировать развитие частного сектора.

Портал ЭКОНОМИКА.BY

О портале

For using special positions

https://ekonomika.by

For customize module in special position

https://ekonomika.by

Template Settings

Color

For each color, the params below will give default values
Blue Green Red Radian
Select menu
Google Font
Body Font-size
Body Font-family