Беларускі вучоны-эканаміст, аграрнік. Кандыдат навук. Прадстаўнік беларускай арганізацыйна-вытворчай школы 1920-х гадоў.
Нарадзіўся ў 1897 годзе ў Горацкім раёне.
У 1918 годзе скончыў Горацкае каморніцка-земляробчае вучылішча. Потым вучыўся ў Пятроўскай (Цімірязеўскай) сельскагападарчай акадэміі ў Маскве, прытым адразу на двух факультэтах – агранамічным і эканамічным. Быў актыўным членам Беларускай культурна-навуковай арганізацыі.
Пасля заканчэння працаваў у Мінску, а з 1925 па 1927 гг. - у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Працаваў загадчыкам эканамічнага аддзела ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках.
У 1931-1934 гг. – загадчык адзела Навукова-даследчага інстытута эфірамасляных культур у Маскве.
У 1935 годзе быў арыштаваны, знаходзіўся ў заключэнні ў Марыінску. Пакаранне адбываў да 1955 года.
У 1956 годзе быў реабілітаваны і працаваў старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры раслінаводства Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Там жа абараніў кандыдатскую дысэртацыю.
Узнагароджаны медалямі.
На фотаздымку яму 20 гадоў (фота зроблена ў 1918 годзе) падчас вучобы ў Горацкім каморніцка-земляробчым вучылішчы. Ён вучыўся ў гэтым вучылішчы разам з Гаўрылам Гарэцкім і Барысам Бойка, якія таксама потым сталі вядомымі эканмістамі, прадстаўнікамі беларускай арганізацыйна-вытворчай школы 1920-х гадоў.
Памёр Мікіта Захаравіч Лайкоў у 1971 годзе.
Асноўныя працы
Лайкоў М. Аб складанні пераходных табліц пры пераходзе гаспадарак на шматполле – Мн.: Выд. Наркамзема, 1926. – 20 с.
Лайкоў М. Аддзел ажыцьцяўленьня Горацкае раённае дасьледчае станцыі і праграма работ эканамічнага аддзелу – Горкі – Друкарня Акадэміі. – 1927. – 8 с.
Лайкоў М. Якія шматпольныя севазвароты раіць часопіс “Плуг” для сялян Беларусі – Мн.: Белдзяржвыд. 1929. – 88 с.
Лайкоў М. Як выкарыстаць водкіды гаспадаркі на ўгнаенне глебы – Мн.: Белдзяржвыдат. 1929 – 53 с.
Лайкоў М. Нарыс па грамадскай агранаміі Беларусі: (Прынцыповыя падставы, гісторыя, агр. формы і змест раб. агран.) – Мн.: Белдзяржвыд. 1929. – 162 с.
О нем
Лившиц В. Бографические сведения о Никите Лайкове (плюс портрет Никиты Лайкова, отсканированный его дочерью). 2015. | ||||
Крыніца: ЭКОНОМИКА.BY
Рэдакцыя партала ЭКАНОМІКА.BY выказвае шчырую падзяку Уладзіміру Ліўшыцу, які зараз пражывае ў Ізраіле, а таксама дачцэ Мікіты Лайкова, якая цяпер пражывае ў Венгрыі, за прадастаўленыя звесткі пра Мікіту Захаравіча Лайкова.