wrapper

Новости - слайдер на главной

hirschman103

А. Гіршман належыць да тых эканамістаў (разам з К. Мандэльбаўмам, П. Разэнштэйнам-Роданам, Г. Сінгерам, П. Стрэтэнам), якія зрабілі значны ўнёсак ў распрацоўку праграмы даследаванняў такой на той момант новай навукі, як эканоміка развіцця.

 

ЮБІЛЕЙ ЭКАНАМІСТА Альберт Гіршман 95 год


Біяграфічныя звесткі

Альберт Гіршман (Albert Otto Hirschman) нарадзіўся ў Берліне (Нямеччына) 7 красавіка 1915 года.

У 1932 г. паступіў у Берлінскі ўнівесітэт. На пачатку 1933 г. пасля сыходу бацькі і прыходу да ўлады нацыстаў, пакінуў Нямеччыну. Вышэйшую адукацыю працягваў атрымоўваць у Сарбоне, Вышэйшай камерцыйнай школе (Парыж) у 1933-35 гг., Лонданскай школе эканомікі і палітычных навук у 1935-36 гг. У 1938 г. пасля абароны дысертацыі атрымаў ступень доктара эканомікі ва ўніверсітэце Трыеста. Пасля гэтага на працягу года быў эканамістам у двух даследчых парыжскіх інстытутах.

У сярэдзіне 1930-х гг. ён далучыўся да падпольнай апазіцыі рэжыму Б. Мусаліні, ў 1936 г. змагаўся ў шэрагах іспанскай рэспубліканскай арміі, пасля – у французскім войску ў 1939-40 гг.

У студзені 1941 г., каб пазбегнуць арышту пасля акупацыі Францыі немцамі, эміграваў у ЗША, дзе карыстаўся ў 1941-43 гг. стыпендыяй фонду Ракфэлера, знаходзячыся ў Каліфарнійскім універсітэце ў Бэрклі, даследуючы праблемы міжнароднай эканомікі. Пасля, у 1943-45 гг. працаваў у амерыканскай вайсковай адміністрацыі. З 1946 па 1952 гг. па запрашэнні калегі-эмігранта А. Гершэнкрона з’яўляўся эканамістам у адміністрацыі Федэральнай рэзервовай сістэмы ў Вашынгтоне. З 1952 па 1956 гг. быў дарадцам у фінансавых пытаннях у Нацыянальным планавым дэпартаменце, адначасова даваў эканамічныя парады на прыватнай аснове ў сталіцы Калумбіі.

З 1956 г. лёс А. Гіршмана сувязаны з акадэмічнымі ўстановамі: у 1956-58 гг. ён быў прафесарам-даследчыкам у Йельскім універсітэце (дзе на працягу года насіў іменны тытул І. Фішэра), у 1958-64 гг. – прафесарам у галіне міжнародных эканамічных стасункаў у Калумбійскім універсітэце, у 1964-74 гг. – прафесарам палітычнай эканоміі ў Гарвардскім універсітэце, з 1974 г. – прафесарам у сферы сацыяльных навук у не менш вядомым Інстытуце прагрэсіўных даследаванняў (Прынстан), адкуль у 1985 г. выйшаў у адстаўку.

А. Гіршман – чалец Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі (знаны сябар, 1984), Амерыканскага філасофскага таварыства (ад якога ў 1998 г. атрымаў медаль Т. Джэферсана), Амерыканскіх нацыянальнай акадэміі навук, акадэміі навук і мастацтваў (ад якой у 1983 г. атрымаў узнагароду ў сферы сацыяльных навук імя Т. Парсанса), а таксама Рады па замежных зносінах. У 1980 г. атрымаў узнагароду ў галіне палітычнай эканоміі імя Ф. Сейдмана, мае дзяржаўныя ордэны Калумбіі і Бразіліі.

Мае ганаровыя ступені каля двух дзесяткаў амерыканскіх і еўрапейскіх універсітэтаў і інстытутаў.

Па зместу ягоных працаў некалькі разоў ладзіліся сімпозіумы, у т. л. на міжнародным узроўні. У 1986 г. універсітэт Нотр Дам выдаў юбілейны зборнік працаў у ягоны гонар, названы “Развіццё, дэмакратыя і мастацтва парушэнняў” (Development, Democracy and the Art of Trespassing).

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы 2007 г. Э. Маскін, які працуе з 2000 г. у Інстытуце прагрэсіўных даследаванняў, мае прафесарскую пасаду імя А. Гіршмана – выпадак не такі распаўсюджаны пры жыцці ўганараванага (які дае імя) даследчыка.

 

hirschman100

 

hirschman101             hirschman102

Так выглядаў Альберт Гіршман у розныя гады

 

У 2007 г. Савет па даследаваннях у сферы сацыяльных навук (Нью-Йорк) заснаваў прэмію імя А. Гіршмана, якой штогод уганароўваецца навуковец у адпаведнай галіне [кароткая інфармацыя ёсць на старонцы: www.ssrc.org/hirschman/].

Жанаты, меў у шлюбе дзвюх дачок.


Значныя манаграфічныя працы

· “Нацыянальная дзяржава і структура замежнага гандлю” (National Power and the Structure of Foreign Trade), 1945 (пашыранае выданне, 1980);

· “Стратэгія эканамічнага развіцця” (The Strategy of Economic Development), 1958;

· “Сыход, выказванні і згода: шляхі рэагавання на заняпад фірмаў, арганізацый, дзяржаў” (Exit, Voice, and Loyalty: Responses to Decline in Firms, Organizations, and States), 1970;

· “Схільнасць да надзеі: нарысы аб развіцці і Лацінскай Амерыцы” (A Bias for Hope: Essays on Development and Latin America), 1971;

· “Страсці і інтарэсы: палітычныя аргументы на карысць капіталізма да моманту яго перамогі” (The Passions and the Interests: Political Arguments for Capitalism before Its Triumph), 1977;

· “Нарысы пра парушэнні: эканоміка ў палітыцы і звыш” (Essays in Trespassing: Economics to Politics and Beyond), 1981;

· “Змены ў складаным становішчы: прыватны інтарэс і грамадскае дзеянне” (Shifting Involvements: Private Interest and Public Action), 1982;

· “Рэторыка рэакцыі: упартасць, марнасць і рызыка” (The Rhetoric of Reaction: Perversity, Futility, Jeopardy), 1991;

· “Схільнасць да самаразбурэння” (A Propensity to Self-subversion), 1995.

 

hirschman105        hirschman106        hirschman111
                   
                   
hirschman108        hirschman109        hirschman110
                   
                   

hirschman107

Вокладкі розных кніг Альберта Гіршмана

 

Асаблівасці поглядаў

А. Гіршман належыць да пакалення тых эканамістаў-эмігрантаў у ЗША (разам з К. Мандэльбаўмам, П. Разэнштэйнам-Роданам, Г. Сінгерам, П. Стрэтэнам), якія пасля другой сусветнай вайны зрабілі значны ўнёсак ў распрацоўку катэгарыяльнага апарату і праграмы даследаванняў такой на той момант новай навукі, як эканоміка развіцця. Ён стварыў г. зв. тэорыю несбалансаванага росту, згодна з якой кіраўніцтва дзяржаў, якія развіваюцца, мусіць сканцэнтраваць свае наяўныя рэсурсы на спрыянні ўзрастанню асобных галінаў і ўзвышэнню асобных рэгіёнаў, што потым паспрыяе эканамічнаму росту ва ўсёй краіне.

А. Гіршман вядомы таксама як ужываннем міждысцыплінарнага падыходу ў сваіх працах, так і выкарыстаннем ідэй, што супярэчаць шырокапрынятай думцы, аспрэчваннем аўтарытэту пэўных даследчыкаў. Апроч эканомікі развіцця, А. Гіршман працаваў у сферы палітычнай эканоміі і міжнароднай эканомікі.


Крыніцы для далейшага азнаямлення

(друкаваныя прысутнічаюць у Нацыянальнай бібліятэцы)

Аўтарскія

· кароткая інфармацыя на сайту Інстытута прагрэсіўных даследаванняў

https://www.ias.edu/people/faculty-and-emeriti/hirschman, www.sss.ias.edu/people;

· cv: sss.ias.edu/files/pdfs/aohcv.pdf [па стану на студзень 2003];

· кароткі нарыс Дж. Адэльмана, які цяпер піша біяграфію юбіляра: ssrc.org/hirschman/about;

· інфармацыя пра ўзнагароду ад Амерыканскай асацыяцыі палытычных навук:

www.ias.edu/news/press-releases/hirschman.


· друкаваныя кнігі:

The Rhetoric of Reaction: Perversity, Futility, Jeopardy. Cambridge and London: Belknap Press of Harvard University Press, 1991. xii+197 p.


· друкаваныя артыкулы:

1. Exit, Voice, and the Fate of the German Democratic Republic. An Essay in Conceptual History // World Politics. 1993. Vol. 45, Issue 2. P. 173-202.

2. Exit, Voice, and the State // World Politics. 1978. Vol. XXXI, Issue 1. P. 90-107.

[таксама прысутнічае на старонцы: homepages.wmich.edu/~plambert/comp/hirschman.pdf].

3. The On-and-Off Connection between Political and Economic Progress // American Economic Review, Papers and Proceedings. 1994. Vol. 84, Issue 2. P. 343-348.

4. The Welfare State in Trouble: Systemic Crisis or Growing Pains? // American Economic Review, Papers and Proceedings. 1980. Vol. 70, Issue 2. P. 113-116.

5. The Changing Tolerance for Income Inequality in the Course of Economic Development // Quarterly Journal of Economics. 1973. Vol. LXXXVII, Issue 4. P. 544-566 (разам з М. Ротшыльдам).

6. The New Palgrave: A Dictionary of Economics / Ed. by J. Eatwell, M. Milgate and P. Newman. – 4 vols. – Basingstoke and New York: Palgrave, 2004. – 4 артыкулы, у т. л.:

Vol. 2. (E-J). – Exit and voice: P. 219-224; Interests: P. 882-887;

Vol. 3. (K-P). – Linkages: P. 206-211.

(Пераклад на расійскую мову другога артыкула са слоўніка зроблены ў выданні:

Экономическая теория / Под ред. Дж. Итуэлла, М. Милгейта, П. Ньюмена / Пер. с англ. – М.: Инфра-М, 2004. – С. 434-446).


· электронныя кнігі:

1. National Power and the Structure of Foreign Trade (1945):

stanford.edu/class/polisci243c/readings/v0002108.pdf [якасць сканавання сярэдняя];

2. Exit, Voice, and Loyalty: Responses to Decline in Firms, Organizations, and States (1970):

cui-zy.cn/course/gad2008i/hirschmanexitvoiceloyalty.pdf [першыя сем раздзелаў].


· электронныя артыкулы:

1. Against Parsimony: Three Easy Ways of Complicating Some Categories of Economic Discourse // American Economic Review, Papers and Proceedings. 1984. Vol. 74, Issue 2. P. 89-96:

    stat.columbia.edu/~gelman/stuff_for_blog/hirschman.pdf;

2. Devaluation and the Trade Balance: A Note // Review of Economics and Statistics. 1949. Vol. 31, Issue 1. P. 50-53:

    cas.umks.edu/econ/economics/faculty/kregel/econ%20372/winter%202009/hirschman.pdf;

 

Крытычныя

· друкаваныя кнігі:

1. М. Блауг. Хиршман, Альберт О. // 100 великих экономистов после Кейнса / Пер. с англ., 2-е изд. – СПб.: Экон. школа, 2008. C. 350-353.

2. R. Looney. Hirschman, Albert O. (1915-) // Routledge Encyclopedia of International Political Economy / Ed. by R. J. B. Jones. – London and New York: Routledge, 2001. – Vol. 2. (G-O). – P. 678-683.

3. M. McPherson. Albert O. Hirschman (born 1915) // A Biographical Dictionary of Dissenting Economists / Ed. by P. Arestis and M. Sawyer. 2nd edition. – Cheltenham and Northampton: Edward Elgar, 2000. – P. 298-305.

4. M. McPherson. Hirschman, Albert Otto (born 1915) // The New Palgrave: A Dictionary of Economics / Ed. by J. Eatwell, M. Milgate and P. Newman. Basingstoke and New York: Palgrave, 2004. – Vol. 2. (E-J). – P.658-659.

5. Screpanti E., Zamagni S. An Outline of the History of Economic Thought. – 2nd edition. – Oxford and New York: Oxford University Press, 2005. – P. 472-473.


Склаў: Артур Яфімаў

Крыніца: ЭКОНОМИКА.BY

Leave a comment

Миссия

Продвигать аналитику для информирования и выработки доказательной политики, адвокатировать развитие частного сектора.

Портал ЭКОНОМИКА.BY

О портале

For using special positions

https://ekonomika.by

For customize module in special position

https://ekonomika.by

Template Settings

Color

For each color, the params below will give default values
Blue Green Red Radian
Select menu
Google Font
Body Font-size
Body Font-family